Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том II » ПЕТРАШКЕВІЧ Анупрэй
[Pietraszkiewicz Onufry; псеўданімы: Nufr; Proloszcz; Stryjaszek; 1793, мяст. Шчучын Лідскага пав. Віленскага ваяв., цяпер горад Гродзенскай вобл. — 7.12.1863, Вільня], паэт, архівіст, педагог. Пісаў на польскай мове. Скончыў павятовую школу ў мяст. Шчучын, Віленскі і Варшаўскі ун-ты; магістр філасофіі (1821). Пачаў друкаваць свае вершы ў 1817 у час. «Tygodnik Wileсski». Пісаў фальклорна-этнаграфічныя замалёўкі, заснаваныя на бел. матэрыяле («Ідылія Купала»). У 1822—24 працаваў у архіве Радзівілаў у Вільні. Адзін з заснавальнікаў Таварыства філаматаў, распрацоўваў структуру Таварыства прамяністых. Збіраў матэрыялы Таварыства філаматаў (выдадзены як архіў філаматаў у 1913—34, 1973). Арыштаваны ў 1824. Высланы з Вільні. Працаваў бібліятэкарам Маскоўскага ун-та (1825—31). Паўторна арыштаваны 16.4.1831; у 1832 высланы ў Табольск. Змог вярнуцца ў Вільню толькі ў 1860.
Літ.: ЭГБ, т. 5.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.