Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ПАЧОПКА Баляслаў Антонавіч 

ПАЧОПКА Баляслаў Антонавіч

[падпісваў творы: а. Баляслаў; крыптанімы: B.P.; B.P-ko; 1884, Віцебская губ. — 26.12.1940], грэка-каталіцкі святар, культурна-асветны дзеяч, журналіст, педагог, публіцыст. Паходзіў са шляхецкай сям’і. У 1905—07 вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі, але пакінуў яе на другім годзе навучання. З 1913 загадчык аддзела рэлігіі газ. «Bieіarus» (Вільня), у 1914—15 рэдактар-выдавец. У 1916—18 дырэктар Свіслацкай настаўніцкай семінарыі. Аўтар падручнікаў па граматыцы бел. мовы. Пасвечаны ў святары ў 1925. З 17.9.1926 пробашч Бабровіцкага прыходу (Косаўскі пав., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл.). Удзельнік грэка-каталіцкіх канферэнцый у Пінску (1932, 1933). Публікаваўся ў перыядычных выданнях: «Гоман», «Bieіaruskaja krynica», «Chryњcijanskaja Dumka», «Да злучэння». Супрацоўнічаў з газетай віленскіх краёўцаў «Przegl№d Wileсski». За сваю бел. культурную і рэлігійную дзейнасць пераследаваўся польскімі ўладамі. Памёр пасля збіцця невядомымі.

Тв.: Žyжcio papieža Piusa X. Wilnia, 1914; Иaіawiek na wyљyni swajoj hodnaњci. Wilnia, 1915; Boh z nami: Bieіaruski maliteunik. Wilnia, 1915; Њwiaty Jezafat Kuncewiи. Wilnia, 1916; Hramatyka bieіaruskaj mowy. Wilnia, 1918; Jak wuиyж žyж i wieryж њw. Chrystowa Pausiudnaja Carkwa. Wilnia, 1931.

Літ.: Гарбінскі БРД; ЭГБ, т. 5.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".