Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том II » МЯРКІЦЕ Аляксандра
[псеўданімы: Люда Лавенас; Liuda Lavenos; Люда; 16.12.1901, в. Палевеняліс Панявежскага пав. Ковенскай губ., цяпер Купішскі р-н, Літва — 14.9.1938, Мінск, НКВД], паэтэса, празаік, публіцыст. У 1920 уступіла ў КП Літвы. Першы верш апублікавала ў час. «Komunaras». Перад пагрозай арышту ў 1921 нелегальна выехала ў СССР; вучылася ў Маскве ў Літоўскай партыйнай школе, Камуністычным ун-це народаў Захаду. Працавала ў час. «Komunaras» і «Kibirkљtis». У 1924 накіравана на падпольную работу ў Коўна. Арыштавана літоўскімі ўладамі ў 1925; уцякла з турмы. З восені 1925 ў Мінску. Працавала бібліятэкарам, потым загадчыцай бібліятэкі імя Л.Талстога. У 1929—33 жыла ў Полацку, працавала ў газ. «Чырвоная Полаччына». З 1933 зноў у Мінску. Вучылася ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры БелАН (пакінула аспірантуру з-за хваробы). Член СП Беларусі з 1934. Часта друкавалася ў мінскай літоўскамоўнай прэсе: газ. «Raudonasis artojas», час. «Priekalas» і «Darbininkes lapelis». Арыштавана 21.7.1937. 3.6.1938 Ваенным трыбуналам БВА прыгаворана да расстрэлу. Рэабілітавана 17.12.1957.
Тв.: Žingsniuojanciai jaunatvei. Minskas, 1936; Žingsniuojanciai jaunatvei. Vilnius, 1961.
Літ.: Мальдзіс А. Творчыя ўзаемасувязі беларускай і літоўскай літаратур у савецкі час // Старонкі літаратурных сувязей. Мн., 1970; Возвращенные имена; БП, т. 4.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.