Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том II » МЯЛЕШКА Міхаіл Вінцэнтавіч
[псеўданімы: Міхалка Скарэўскі; Міхалка С.; крыптанімы: М.-о; М. М-о; N.; 27.4(9.5).1892, в. Скары Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. — 19.4.1941, Самара], гісторык, пісьменнік, публіцыст. З 1911 працаваў на фабрыках у Пецярбургу. Удзельнічаў у гуртку Б.Эпімах-Шыпілы. У 1913 апублікаваў першае апавяданне «Родныя абразкі» ў альманаху «Маладая Беларусь». У 1914—18 у расійскай арміі. З 1917 член БСГ. З 1918 працаваў у Віцебскім аддзяленні Белнацкама. У 1918—21 вучыўся ў Віцебскім аддзяленні Маскоўскага археалагічнага інстытута. Працаваў у Віцебскім археалагічным інстытуце і губернскім архіве. У 1920—21 служыў у Віцебскім губернскім ваенкамаце. З ліст. 1922 у Мінску. Працаваў у Цэнтрархіве БССР; з 1927 у Цэнтральным архіўным упраўленні БССР. З 1923 член Інбелкульта. У 1923—24 чытаў лекцыі па этнаграфіі ў Віцебскім педінстытуце. У 1926—28 выкладаў гісторыю Беларусі ў Камуністычным ун-це Беларусі. Даследаваў праблемы прыгоннага права, падзеі 1863—64 і 1905—07 у Беларусі. Арыштаваны ДПУ БССР 18.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Пастановай Калегіі АДПУ ад 10.4.1931 сасланы ў Самару на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны 16.2.1938. Вызвалены з-пад следства 4.3.1940. Рэабілітаваны па першым прыгаворы ў 1957, па другім — у 1962.
Тв.: Камень у вераваннях і паданнях беларусаў. Мн., 1929; Цэнтрархіў Беларусі // Полымя. 1923, № 7—8; Паншчына на Беларусі // Полымя. 1924, № 4; 1925, № 4, 6; Краязнаўства і архівы Беларусі // Наш край. 1927, № 11; З. Жылуновіч як гісторык // Полымя. 1928, № 10; Дзённік Міхаіла Мялешкі // Шляхам гадоў: Гісторыка-літаратурны зборнік. Мн., 1994.
Літ.: Бібліятэка Міхася Мялешкі: Зводны каталог. Мн., 1998; Скалабан В., Крапивин С. Михаил Мелешко: Долгое возвращение в Беларусь // Советская Белоруссия. 1998, 10 окт.; Возвращенные имена; БП, т. 4; ЭГБ, т. 5.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.