Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том II » МЯЖЭВІЧ Уладзімір Навумавіч
[23.5.1907, в. Крывушча Аршанскага пав. Віцебскай губ., цяпер пас. Якаўлевічы Аршанскага р-на Віцебскай вобл. — 1.7.1982, Мінск], празаік, журналіст. Вучыўся ў царкоўнапрыходскай школе. У 1925 працаваў загадчыкам хаты-чытальні. Публікавацца пачаў у 1924. Быў членам Аршанскай філіі «Маладняка». У 1926—27 загадваў аддзелам прапаганды ў Копыскім, Горацкім райкамах камсамола; у 1928 сакратар Горацкага райкама камсамола. У 1929—33 працаваў у Мінску ў газ. «Звязда», адначасова вучыўся на вячэрнім аддзяленні філалагічна-гістарычнага ф-та БДУ. У 1931—32 выдадзены яго першыя кнігі нарысаў і апавяданняў «Крок у будучыню» і «Шляхам герояў». У 1933 рэдактар бягомльскай раённай газ. «Калгасны змагар». У 1934—37 працаваў карэспандэнтам газ. «Известия» па Беларусі. Арыштаваны 27.1.1937; пры арышце канфіскаваны новыя рукапісы мастацкіх твораў. Асуджаны (15.11.1937) на 10 гадоў лагераў (у 1942 тэрмін зняволяння быў скарочаны да 8 гадоў). Пасля вызвалення (27.1.1945) працаваў лесарубам у Краснаярскім краі (Канск). Зноў арыштаваны 10.7.1947. Рэабілітаваны 26.1.1955. Вярнуўся ў Мінск; у 1956—67 працаваў у час. «Вожык», «Вясёлка», «Бярозка», карэспандэнтам газ. «Лесная промышленность». З 1971 член СП Беларусі. У 1960—70-я г. апублікаваў некалькі кніг нарысаў і апавяданняў. Пахаваны на Паўн. могілках Мінска.
Тв.: Медунічкі: Апавяданні. Мн., 1966; Землякі: Нарысы. Мн., 1969; Лясныя знаходкі: Апавяданні і нарысы. Мн., 1969; Яны былі першымі. Мн., 1970; Аксамітны бляск: Апавяданні, гумарэскі. Мн., 1971; Выдумшчыцы: Апавяданні. Мн., 1971; Стрэлы на зялёнай палянцы: Аповесць. Мн., 1973; Спатканні на дарогах: Запіскі карэспандэнта. Мн., 1978; На ўсходзе сонца: Апавяданне. Мн., 1982.
Літ.: Кухараў С. «І ўсё ж я шчаслівы…» // ЛіМ. 1982, 9 ліп.; БП, т. 4.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.