Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том II » МУРЗО Сяргей
[1912, Віцебшчына ? — 1937?], паэт. Да 1930 працаваў токарам на Віцебскім станкабудаўнічым заводзе «Камінтэрн». У 1934 скончыў МВПІ. Друкаваўся з 1929. Належаў да т. зв. паэтаў-ударнікаў, асноўнай тэмай якіх было ўслаўленне працы рабочага. Быў членам Віцебскай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў. Арыштаваны ў ліст. 1936. Абставіны смерці невядомы.
Тв.: Ля сталёвых бліскучых машын // Рытмы будавання. Віцебск, 1930.
Літ.: БП, т. 4; Маракоў Л. Валеры Маракоў: Лёс, хроніка, кантэкст. Мн., 1999.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.