Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » МІЦКЕВІЧ Юльян Аляксандр 

МІЦКЕВІЧ Юльян Аляксандр

[ахрышчаны 11(23).8.1801, Навагрудак — 16.11.1871, маёнтак Губерня, цяпер Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл.], гісторык права. Брат паэта А.Міцкевіча. Скончыў дамініканскую школу ў Навагрудку. У 1819 паступіў у Віленскі ун-т. Удзельнік таварыстваў філаматаў і філадэльфістаў. У ліст. 1823 арыштаваны па справе філаматаў і да крас. 1824 зняволены ў былым кляштары францысканцаў. У 1825 яго праца «Які ўплыў магло мець рымскае заканадаўства на заканадаўства польскае і літоўскае?», напісаная яшчэ ў студэнцкія часы, была апублікавана з заўвагамі І.Лялевеля ў час. «Dziennik Warszawski». У 1825 ці 1826 атрымаў ступень магістра права. З 1828 выкладаў у Крамянецкім ліцэі. З 1835 ва ун-це св. Уладзіміра ў Кіеве; з 1840 прафесар рымскага права Харкаўскага ун-та. Пасля выхаду ў адстаўку каля 1859 набыў на Палессі маёнтак Губерня. Там напісаў свае творы «Энцыклапедыя права» і «Курс рымскага права» (не выдадзены). У 1863 дапамагаў паўстанцам атрада Р.Траўгута.

Літ.: ЭГБ, т. 5; АЗБ.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".