Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » МАТУЛАЙЦІС Стасіс Юргевіч 

МАТУЛАЙЦІС Стасіс Юргевіч

[12.10.1866, в. Сцябулішкі Марыямпальскага пав., цяпер Капсукасскі р-н, Літва — 10.4.1956, Вільня], гісторык, рэдактар, паэт, медык. У 1891 скончыў медыцынскі ф-т Маскоўскага ун-та. Адзін з заснавальнікаў у 1896 Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы. Арыштаваны ў 1898 і сасланы на 3 гады ў Валагодскую губ. У руска-японскую вайну 1904—05 ваенны ўрач. У 1906—07 разам з В.Міцкявічусам-Капсукасам выдаваў у Вільні газ. «Naujoji gadynл». З 1908 займаўся медыцынскай практыкай. У 1917 рэдагаваў у Маскве літоўскую газ. «Socialdemokratas». З 1917 член РКП(б). З 1918 у Вільні, рэдагаваў газ. «Tiesa». З 1920 працаваў урачом; выкладаў у Марыямпальскай гімназіі. У 1925 пераехаў у Мінск. З 1927 кіраўнік літоўскага сектара Інбелкульта, з 1928 акадэмік БелАН, з 1929 загадчык кафедры гісторыі, з 1931 дырэктар Інстытута гісторыі, з 1935 дырэктар Інстытута нацыянальных меншасцей БелАН. Доктар гістарычных навук (1934). Даследаваў гісторыю паўстання 1863—64 у Літве і літоўскага нацыянальнага руху. У жн. 1937 выключаны з ВКП(б); арыштаваны 17.2.1937. Рашэннем Асобай нарады пры НКВД СССР ад 15.8.1939 прыгавораны да высылкі ў Казахстан тэрмінам на 5 гадоў. Вярнуўся ў Вільню ў канцы 1945; працаваў у Інстытуце гісторыі АН Літвы. Рэабілітаваны 20.5.1957.

Тв.: 1863 год у Літве. Ч. 1. Мн., 1933.

Літ.: Возвращенные имена; ЭГБ, т. 5.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".