Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том II » МАСЛОЎСКАЯ Вера Ігнатаўна
[з 1927 Карчэўская; псеўданімы: Вера Мурашка; Беларуская Мурашка; 24.3.1896, в. Агароднічкі Беластоцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв. Польшчы — 23.1.1981, Польшча], паэтэса, адна з пачынальніц жаночага руху ў Беларусі, педагог. Скончыла Свіслацкую настаўніцкую семінарыю. У 1917 у в. Грабавец (цяпер Шчучынскі р-н) стварыла адну з першых нацыянальных школ. У 1919 вучылася на Першых беларускіх настаўніцкіх курсах у Вільні. Член партыі бел. эсэраў. Падчас польскай акупацыі ў 1920 настаўнічала ў в. Карма Ігуменскага пав. Адна з заснавальніц і старшыня Цэнтральнага саюза беларусак, створанага вясной 1920 у Мінску. Працавала інструктарам бел. аддзела Наркамата асветы БССР. Удзельнічала ў стварэнні эсэраўскай падпольнай паўстанцкай арганізацыі на Гродзеншчыне. Арыштавана польскімі ўладамі ў сак. 1922; на «працэсе 45-і» ў Беластоку прыгаворана да 6 гадоў зняволення. З 1939 працавала настаўніцай у вёсках Гродзеншчыны і Беласточчыны. Яе вершы публікаваліся ў газ. «Беларусь» (Мінск), «Ніва» (Беласток), «Родны край» (Гродна), у «Беларускім календары» (Вільня).
Літ.: Туронак Ю. Непакорная Вера // Беларускі каляндар. Беласток, 1990; Кекелева Т. «О, як мне балела душа!» // Беларусь. 1996, № 7; ЭГБ, т. 5.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.