Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том II » МАНЦЭВІЧ Фларыян Данатавіч
[псеўданім: Якім Пярэчка; 1890, мяст. Іказнь Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Браслаўскі р-н Віцебскай вобл. — 30.7.1941, Віцебшчына], грамадскі дзеяч, педагог, публіцыст. У 1910 скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам у Дзвінскім пав. Публікаваўся ў газ. «Наша ніва». Збіраў бел. песенны і музычны фальклор. У 1-ю сусветную вайну санітар пры ваенных шпіталях. З 1917 на Дзісеншчыне арганізоўваў школьнае навучанне. Пасля вер. 1939 у мяст. Друя ўзначальваў курсы па перападрыхтоўцы настаўнікаў бел. школ. Дэпутат Народнага сходу Зах. Беларусі (28—30.10.1939, Беласток). З 1940 настаўнік у в. Малая Кавалеўшчына Міёрскага р-на. У пачатку нямецкай акупацыі арыштаваны гітлераўцамі і пасля катаванняў расстраляны.
Літ.: ЭГБ, т. 5.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.