Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том II » МАНЦЭВІЧ Міхаіл Антонавіч
[1858, мяст. Ражаны Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер г.п. Ружаны Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. — 17.5.1930, Варшава], рэвалюцыйны дзеяч, публіцыст, мемуарыст. З 1879 вучыўся ў Варшаўскім ун-це, дзе далучыўся да польскага сацыялістычнага руху. Уваходзіў у дапаможныя арганізацыі партыі «Пралетарыят» — «Чырвоны крыж» і «Баявая дружына». З восені 1884 член ЦК партыі «Пралетарыят»; выдаваў газ. «Пралетарыят». Арыштаваны царскімі ўладамі ў вер. 1885; у 1887 сасланы на 5 гадоў ва Усх. Сібір. У 1892 пасля вызвалення пасяліўся ў Смаленску, дзе восенню 1893 па даручэнні Ю.Пілсудскага ўступіў у арганізацыю «Народнае права» як прадстаўнік ППС. Зноў арыштаваны ў 1894 і да 1902 знаходзіўся ў зняволенні і ў ссылцы. У 1905—07 працаваў на чыгунцы ў Гродне і Вільні. З 1919 жыў у Варшаве. Адышоў ад грамадска-паліт. дзейнасці. Пакінуў успаміны.
Літ.: ЭГБ, т. 5.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.