Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том II » ЛУКАШЫК Васіль
[1905, Сакольскі пав. Гродзенскай губ. — 17.3.1975, Густаўберг, Швецыя], бел. паліт. і культурны дзеяч, выдавец. Скончыў рускую гімназію ў Беластоку, вывучаў паліталогію ў Віленскім ун-це. Актыўны ўдзельнік Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады ў Беластоку. Арганізатар бел. культурна-асветных устаноў на Беласточчыне. У 1939—41 ствараў бел. школы на Беласточчыне, працаваў загадчыкам дзіцячага дома ў Беластоку. На пачатку нямецкай акупацыі быў бургамістрам Беластока. Па даносе быў арыштаваны гестапа, апынуўся ў канцлагеры Асвенцым. Здолеў уцячы ў Варшаву, адкуль быў вывезены на прымусовыя работы ў Нарвегію. Разам з групай беларусаў у 1944 уцёк у Швецыю, дзе ў 1948 арганізаваў «Беларускую грамаду». Быў сябрам Камітэта вольнай Беларусі, Федэрацыі вольных беларускіх журналістаў.
Літ.: Czasopis (Беласток). 1995. № 11; Котлярчук А. Швэды ў гісторыі і культуры беларусаў. Мн., 2002.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.