Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том II » ЛІСОЎСКІ Адам Язэпавіч
[6(18).1.1884, в. Каранды Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл. — 9.10.1929, Варшава], рыма-каталіцкі святар, перакладчык. Скончыў Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю, Мітрапалітальную духоўную каталіцкую акадэмію ў Пецярбургу (1906). Пасвечаны ў святары ў 1907. Вучыўся ў Інсбруку (Аўстрыя, 1908—09), Мюнхене (1909—10). Быў святаром у парафіях Беларусі і Расіі. Спрыяў увядзенню бел. мовы ў жыццё касцёла. Да з’езду бел. ксяндзоў у Мінску ў 1917 падрыхтаваў рэферат «Беларускі рух і яго адносіны да жыцця касцельнага, а таксама да акцыі каталіцкай у Беларусі». З 1917 служыў у касцёлах Міншчыны. У 1922 узначаліў Мінскі дэканат. Выступіў супраць канфіскацыі касцёльнай маёмасці. Арыштаваны ДПУ 31.5.1922; прыгавораны да смяротнага пакарання, замененага 5 гадамі зняволення. Знаходзіўся ў зняволенні ў турмах Мінска, Масквы («Бутырка»), Яраслаўля. 28.4.1924 у выніку абмену палітвязняў перададзены польскім уладам. Канонік Пінскага капітула. Пераклаў на бел. мову кнігі Новага Запавету. Пахаваны ў Кляшчэлях Бельскага пав. (Польшча).
Літ.: Dzwonkowski R. Losy duchowieсstwa katolickiego w ZSSR, 1917—1937: Martyrologium. Lublin, 1998; Гарбінскі БРД.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.