Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том II » ЛЁСІК Язэп Юр’евіч
[Іосіф Юр’евіч; псеўданім і крыптанімы: Я.Л.Апалчэнец; Л-к; Я.Л.; Я.Л-к; 6(18).11.1883, в. Мікалаеўшчына Мінскага пав., цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. — 1.4.1940, Саратаў, НКВД], празаік, публіцыст, мовазнавец, літаратуразнавец, паліт. дзеяч, педагог. Вучыўся ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі (1898—99), скончыў Ноўгарад-Северскае гарадское вучылішча (1902). З 1903 настаўнічаў у мяст. Грамяч Ноўгарад-Северскага пав. Чарнігаўскай губ. За ўдзел у рэвалюцыйных выступленнях 1905 арыштаваны; зняволены ў Ноўгарад-Северскую турму. У 1907 прывезены на суд у Старадуб; уцёк з мясцовай турмы. Хаваўся ў Стоўбцах, Пецярбургу, пад Луганскам. Зноў арыштаваны ў 1911 у Ноўгарад-Северскім; прыгавораны да бестэрміновага пасялення ў Сібіры. Адпраўлены ў Кірэнск, потым у Бадайбо Іркуцкай губ., дзе пасябраваў з А.Гаруном. Са ссылкі вярнуўся пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917. У 1917—18 рэдагаваў газ. «Вольная Беларусь». Адзін з ініцыятараў абвяшчэння БНР. У 1919 старшыня Найвышэйшай Рады БНР. Чарговая хваля рэпрэсій напаткала Л. ў 1922, пасля выхаду яго «Практычнай граматыкі беларускай мовы». У газ. «Звязда» падручнік быў названы контррэвалюцыйным, а ў пачатку ліст. 1922 Л. быў арыштаваны. Пасля ўмяшання тагачаснага наркама асветы У.Ігнатоўскага ў снеж. 1922 Л. быў вызвалены. З 1928 акадэмік АН Беларусі. Зноў арыштаваны ДПУ БССР 17.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». 6.12.1930 пастановай СНК БССР пазбаўлены звання акадэміка. Пастановай Калегіі АДПУ СССР ад 10.4.1931 сасланы на 5 гадоў у Саратаўскую вобл. Жыў у Камышыне і Нікалаеўску, дзе выкладаў у педтэхнікуме. У ліст. 1934 атрымаў амністыю ВЦВК без права вяртання ў Мінск. У 1935 пераехаў з сям’ёй на Браншчыну; восенню 1937 пасяліўся ў Саратаўскай вобл. Арыштаваны 25.6.1938 па справе «Контррэвалюцыйнай арганізацыі палітссыльных у Саратаве». 31.3.1940 Асобай нарадай прыгавораны да 5 гадоў лагераў. Памёр ад сухотаў у Саратаўскай турме. Па першым прысудзе рэабілітаваны 10.6.1988; па другім — 8.10.1958. Адноўлены ў званні акадэміка ў 1990.
Тв.: Аўтаномія Беларусі. Мн., 1917 (2 выд.: Мн., 1990); Практычная граматыка беларускай мовы: Курс першы. Мн., 1921; Беларуская мова: Правапіс. Мн., 1924; Да рэформы беларускага правапісу. Мн., 1926 (сааўт. А.Лёсік); Творы: Апавяданні, казкі, артыкулы. Мн., 1994.
Літ.: Нацдэмы; Багдановіч І., Жынкін А. «Гэтага слаўнага пісьменніка чакаець яшчэ слаўнейшая будучыня» // За передовую науку. 1990, 4 мая; Возвращенные имена; БП, т. 4; ЭГБ, т. 4.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.