Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том I  » КУНІЦКІ Сымон Фаміч 

КУНІЦКІ Сымон Фаміч

[крыптанім: С.К.; 28.2.1902, в. Гарані Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н — 14.10.1940, Калыма], крытык, літаратуразнавец. У 1925—28 вучыўся на рабфаку БДУ. Першае апавяданне надрукаваў у 1928 (газ. «Чырвоная змена»). У 1929 выйшаў яго першы крытычны артыкул. У 1931 скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага ф-та БДУ. У 1931 залічаны як крытык у БелАПП ад Мінскай філіі. У 1932—36 працаваў вучоным сакратаром Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР. Арыштаваны 27.11.1936. 1.10.1937 асуджаны на 10 гадоў лагераў. Памёр у зняволенні. Рэабілітаваны 18.12.1954.

Літ.: Скрыган Я. На вячэры // Скрыган Я. Ранішнія росы. Мн., 1965; Яго ж. Незабыўныя рысы друга // ЛіМ. 1962. 11 снеж.; Возвращенные имена; БП, т. 3.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".