Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том I  » КУЛЬБАК Майсей Саламонавіч 

КУЛЬБАК Майсей Саламонавіч

[13(25).3.1896, мяст. Смаргонь Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Гродзенскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, НКВД], паэт, празаік, драматург. Вучыўся ў Валожынскім ешыбоце. У сувязі з пачаткам 1-й сусветнай вайны ў 1914 пераехаў у Мінск. Экстэрнам здаў экзамен на званне народнага настаўніка. Працаваў у школах і гімназіях Смаргоні, Мінска, Вільні. Пачаў публікавацца з 1916. Прыхільна сустрэў Кастрычніцкую рэвалюцыю, якой прысвяціў пафасную паэму «Горад» (1919). У 1919 К. знаходзіўся ў Вільні, трапіў пад польскую ўладу. З 1920 да 1927 жыў у Вільні і Берліне. Вярнуўся ў Мінск у 1928. Працаваў у рэспубліканскіх газетах; у яўрэйскім сектары БелАН. Член СП Беларусі з 1934. Перакладаў на ідыш творы Я.Коласа і Я.Купалы. Арыштаваны 11.9.1937. У кастр. 1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 15.12.1956.

Тв.:Выбр.. Мн., 1970; Зельманцы: Раман. Мн., 1960.

Літ.: Барскі А. Майсей Кульбак — прыгожая і трагічная кветка беларускай зямлі // Ніва (Беласток). 1984. 15 студз.; Хведаровіч М. Шчыры сябра, самабытны пісьменнік: Да 70-годдзя з дня нараджэння М. Кульбака // ЛіМ. 1966. 22 сак.; Возвращенные имена; БП, т. 3.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".