Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том I » КРУШЫНА Рыгор
[сапр.: Казак; іншыя псеўданімы: Алесь Апавядальнік; Кастусь Рамановіч; 20.11(3.12).1907, паводле іншых звестак 1908, в. Бязверхавічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 27.3.1979, ЗША], паэт, грамадскі дзеяч. Дзіцячыя гады правёў у Вільні. У 1914 сям’я выехала ў Разань. Пасля 1-й сусветнай вайны вярнуўся на Случчыну. У 1924 паступіў на Слуцкія агульнаадукацыйныя курсы; быў актывістам беларусазнаўчага гуртка. У 1925 паступіў у МБПТ. Арыштаваны разам з малодшым братам Міколам у 1925 па справе Ю.Лістапада; быў вызвалены. У 1927 паступіў у МВПІ, стаў сябрам літаб’яднання «Маладняк». Першы паэтычны зборнік «Разгон» (у сааўтарстве з С.Ракітай, В.Палескім) выдаў у 1930 у Гомелі. У 1931 у Мінску выйшаў зборнік яго вершаў «Паэзія чырвонаармейца». У пачатку Вялікай Айчыннай вайны застаўся ў Беларусі. Друкаваўся ў выданнях, якія выходзілі пад акупацыяй, — «Беларуская газэта», «Беларускі работнік», «Раніца». З 1944 жыў у Германіі. У 1950—60-я г. працаваў у Мюнхене ў бел. рэдакцыі радыё «Свабода». Потым выехаў у ЗША. Адзін з заснавальнікаў у 1951 Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Йорку. Рэдагаваў час. «Конадні». Выдаў зборнікі лірыкі «Лебедзь чорная» (1947), «Выбраныя творы» (1957), «Вячэрняя лірыка» (1963), «Хвіліна роздуму» (1968), «Вясна ўвосень» (1972), «Дарогі» (1974), «Сны і мары» (1975). Пісаў паэмы, апавяданні, крытычныя артыкулы; першы ў бел. паэзіі развіваў паліндром, канцону і іншыя формы верша. Падрыхтаваны ў 1979 зборнік «Рэквіем» застаўся ў рукапісе. К. стаў першым бел. пісьменнікам, які ў час знаходжання ў ЗША быў прыняты ў сябры Міжнароднага ПЭН-клуба.
Літ.: Акулін Э. Рыгор Крушына // Родник. 1992, № 5, 6; Рагойша В. Душа беларуса — крышталь... // Беларусь. 1993, № 6; Скобла М. На акропалі казачных сноў: Нататкі пра Рыгора Крушыну // Роднае слова. 1993, № 8; Савік Л. І ты адтуль, мая вясна // Савік Л. Пакліканыя. Літаратура беларускага замежжа. Мн., 2001.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.