Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том I  » КРАЎЦОЎ Макар 

КРАЎЦОЎ Макар

[сапр.: Косцевіч Макар Мацвеевіч; іншыя псеўданімы і крыптанімы: Дзын-Дзылін; Звончык; Макар; Язэп Светазар; Pіcolo; Smreczyński; З-ык; К.М.; Кр.М.; М.К.; 6(18).8.1891, в. Баброўня Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н — сн. 1939, Беласток, НКВД], грамадскі і паліт. дзеяч, паэт, публіцыст, крытык, перакладчык. У 1910 скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю; настаўнічаў на Гродзеншчыне. З 1915 у дзеючай арміі; ад Паўднёва-Зах. фронту абраны дэлегатам 1-га Усебеларускага з’езда 1917. У 1917—19 у Мінску падрыхтаваў да друку «Беларускі лемантар». У 1918 пачаў літаратурную дзейнасць. З 1918 член БПС-Р. Пасля ўтварэння ў 1919 Міністэрства беларускіх спраў у Літоўскім урадзе ствараў органы ўлады ў Сакольскім пав. Гродзенскай губ. Са снеж. 1919 уваходзіў у склад Беларускай вайсковай камісіі. 30.10.1919 у газ. «Беларусь» пад назвай «Ваяцкі гімн» апублікаваў верш «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», які быў пакладзены на музыку У.Тэраўскім і стаў гімнам БНР. Удзельнічаў у Слуцкім паўстанні 1920, у Першай Усебеларускай палітычнай канферэнцыі ў Празе (вер. 1921). З 1921 жыў у Вільні, займаўся літаратурнай і грамадскай дзейнасцю, настаўнічаў. У крас. 1923 выдаў час. «Саха», які быў забаронены пасля 1-га нумара. У 1926 арыштаваны польскімі ўладамі. У Вільні выйшлі перакладзеныя К. на бел. мову кнігі М.Лермантава, А.Купрына, А.Талстога, М.Гогаля, М.Твэна і інш. З кастр. 1939 працаваў у рэдакцыі газ. «Віленская праўда». Арыштаваны ў кастр. 1939 разам з іншымі бел. паліт. дзеячамі. Загінуў у зняволенні.

Літ.: Цыхун А. Лёс Макара Краўцова // ЛіМ. 1992, 3 крас.; Гесь А. Макар Краўцоў пра Усебеларускі з’езд // Спадчына. 1996, № 1; Ліс А. Літаратура Заходняй Беларусі // Беларуская літаратура ХХ ст. Мн., 1999. Т. 2; БП, т. 3; ЭГБ, т. 4.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".