Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том I » КРАСІНСКІ Мікалай Фаміч
[1891, Вілейка Віленскай губ., цяпер Мінскай вобл. — 23.11.1938, НКВД], тэатральны дзеяч, удзельнік хрысціянскага руху. Паходзіў са шляхецкай сям’і. Скончыў 1-ю гімназію ў Вільні і юрыдычны ф-т Пецярбургскага ун-та (1915). З 1920 жыў у Вільні. Працаваў настаўнікам і інспектарам у Віленскай духоўнай праваслаўнай семінарыі. Адначасова знаходзіўся на службе ў праваслаўнай духоўнай семінарыі. У асяроддзі віленскіх бел. дзеячаў празваны «архімандрытам». У 1922—24 выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі. Адзін з кіраўнікоў і арганізатараў «Беларускай драматычнай майстроўні», дзе ў 1922 паставіў спектаклі «У зімовы вечар» паводле Э.Ажэшкі і «Лес шуміць» паводле У.Караленкі. У 1923 эміграваў у БССР. Працаваў у Наркамаце асветы БССР. З 1925 нам. старшыні секцыі мастацтва і старшыня тэатральнай секцыі Інбелкульта. У 1926—28 дырэктар БДТ-2; з 1928 — вучоны сакратар Беларускага дзяржаўнага музея. Пісаў аб праблемах культуры ў Зах. Беларусі (у тым ліку ў зборніку «Беларускае мастацтва»). Арыштаваны ДПУ БССР 14.3.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». На 5 гадоў высланы ў Шадрынск. У 1935 пераехаў у Сарапул. Другі раз арыштаваны 12.6.1938. «Тройкай» НКВД Туркменскай ССР 30.10.1938 прысуджаны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1960.
Літ.: Лабовіч А. Тэатр змагання. Мн., 1969; Гарбінскі БРД.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.