Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том I  » КОБЕЦ Рыгор Якаўлевіч 

КОБЕЦ Рыгор Якаўлевіч

[сапр.: Сандыга Міхаіл Мусіевіч; іншыя псеўданімы: Грыша Лахматы; Гриша Лохматый; Рыгор Лахматы; 12(24).7.1898, Елісаветград, цяпер Кіраваград, Украіна — 9.9.1990, Мінск], драматург, празаік, сцэнарыст. З 1921 жыў у Мінску. Працаваў у рэдакцыі газ. «Рабочий». З 1925 член рускай секцыі «Маладняка» — «Звенья», з 1929 — «Маладняка». Член СП БССР з 1935. У 1931—37 на кінастудыі «Савецкая Беларусь» у Ленінградзе, пазней на студыі кінахронікі на Далёкім Усходзе. Аўтар сцэнарыяў фільмаў: «Двойчы народжаны» (1933), «Шукальнікі шчасця» (1936), «Дняпро ў агні» (1937). У 1935 стаў заслужаным дзеячам мастацтваў Беларусі. Арыштаваны 15.7.1938; высланы ў Хабараўск. Зноў арыштаваны 5.12.1941; пастановай Асобай нарады атрымаў 10 гадоў лагераў. Будаваў чыгункі Тайшэт-Лена, ад станцыі Наушка да Улан-Батара; потым знаходзіўся ў лагеры ў Заярску. З 1951 на пажыццёвым пасяленні ў кіргізскіх стэпах (с. Кара-Балты Фрунзенскай вобл.) без права пражывання ў сталічных і абл. гарадах. У 1958 дазволена вярнуцца ў Мінск; цалкам рэабілітаваны ў 1960. У 1967 па просьбе Кіраваградскага гісторыка-краязнаўчага музея напісаў успаміны (у тым ліку пра лагернае жыццё) «Аўтабіяграфія» (друкавалася ў Беларусі ў 1973 са скарачэннямі). Аўтабіяграфічную тэму працягнуў у аповесці «Ноеў Каўчэг» (1964). Член Саюза кінематаграфістаў Беларусі з 1967. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.

Тв.: Гута: П’еса ў 3 дзеях. Мн., 1970; Аўтабіяграфія // Вытокі песні. Мн., 1973; Ноеў Каўчэг: Старонкі з аповесці // ЛіМ. 1988. 22 ліп.; Ноев Ковчег: Повесть // Нёман. 1989. № 3; Письма из ссылки (1958—1960 гг.) // Нёман. 1998. № 9.

Літ.: Азгур З. Гнеў і любоў // ЛіМ. 1969. 13 мая; БП, т. 3.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".