Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том I » КЛІШЭВІЧ Уладзімір Сідаравіч
[крыптанім: Ул.К.; 27.2(12.3).1914, в. Краснадворцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. — 14.11.1978, Лос-Анджэлес, ЗША], паэт, публіцыст. Скончыў педагагічныя курсы ў Слуцку. Настаўнічаў. Публікаваць вершы пачаў з 1931. У 1933—36 вучыўся ў МВПІ, але скончыць яго не паспеў, бо 25.10.1936 быў арыштаваны і ў 1937 сасланы ў Верхні Ат-Урах (Калыма). У жн. 1939 вернуты ў Мінскую турму на даследаванне. У часы акупацыі жыў у Слуцку, рэдагаваў «Газэту Случчыны». Тады ж аднавіў па памяці свае творы і публікаваў іх у перыядычным друку. Падрыхтаваў з іншымі і выдаў зборнік «Песняры Случчыны» (Слуцк, 1943). У 1944 выехаў у Германію; з 1948 жыў у ЗША. Рэдагаваў ратапрынтны час. «Беларус у Амерыцы», выкладаў у каледжы ў штаце Індыяна. У 1955 удзельнічаў у выданні эмігранцкага зборніка «Ля чужых берагоў». У паэме «Васіль Каліна» паказаў перыяд калектывізацыі, масавыя рэпрэсіі ў Беларусі. Перакладаў на бел. мову антычных, украінскіх, нямецкіх і іншых аўтараў. Неаднаразова наведваў БССР, станоўча выказваўся ў друку пра парадкі ў БССР. Бел. эміграцыя ў сувязі з гэтым наладзіла яму абструкцыю. К. збіраўся пераехаць у БССР, але раптоўная смерць перапыніла гэты намер.
Тв.: Далячынь: Вершы. Саўт-Рывер, 1964; Васіль Каліна: Паэма. Лондан, 1965; Сняцца сны мне залатыя: (Вершы). Мн., 1973; [Вершы] // Туга па Радзіме. Мн., 1992.
Літ.: Сачанка Б. Сняцца сны...; Савік Л. Веру ў народ мой смелы // Савік Л. Пакліканыя. Літаратура беларускага замежжа. Мн., 2001; БП, т. 3; ЭГБ, т. 4.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.