Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том I  » КЛІМОВІЧ Рыгор Сяргеевіч 

КЛІМОВІЧ Рыгор Сяргеевіч

[3.10.1924, аколіца Нова-Цярэшкавічы Гомельскага р-на — 1.7.2000, Гомель], публіцыст, паэт, мемуарыст. Перад пачаткам вайны паступіў у Гомельскi індустрыяльна-педагагічны тэхнiкум. Не паспеў эвакуіравацца. У канцы 1942 перайшоў лінію фронта, шэсць месяцаў дабіраўся да Саратава, дзе размясціўся яго тэхнiкум. На пачатку 1943 накiраваўся ў Маскву, дзе быў арыштаваны НКВД. З 1943 да 1947 знаходзiўся ў Свярдлоўскай калоніі. У зняволенні напiсаў некалькi дзесяткаў антысталінскіх вершаў. Гэтыя вершы былі знойдзены, і ў якасцi пакарання ў 1947 К. накiроўваюць у Горлаг пад Нарыльскам — лагер строгага рэжыму. У 1950 паўторна асуджаны, атрымаў 10 гадоў лагераў. З 1950 да 1953 утрымлiваўся ў Нарыльскай турме. У 1953 яго зноў вяртаюць у Горлаг, дзе неўзабаве К. узначальвае паўстанне палiтвязняў, якое распачалося 25.5.1953 i працягвалася сорак дзён. З канца 1953 да 1956 утрымлiваўся ў турмах Уладзiмiра, Iркуцка і ў Азёрлагу. У гэты перыяд яго яшчэ раз судзяць за антысавецкую дзейнасць, але па амнiстыі ў 1956 вызваляюць. Упершыню iнфармацыя аб Нарыльскiм паўстаннi адкрыта прагучала ў 1991 у Кiеве на Сусветнай канферэнцыi ўкраiнскiх палiтзняволеных. Тады ж упершыню быў публiчна названы аўтар гiмна паўстанцаў «Не страшны нам тиранства большевизма» — К. Сёння гiмн перакладзены на польскую, нямецкую, літоўскую і ўкраiнскую мовы. З 1957 да канца 1980-х г., калi К. выйшаў на пенсiю, знаходзiўся пад наглядам КДБ. Вёў актыўную, наколькi гэта было магчыма, дзейнасць па падтрымцы сувязяў памiж ветэранамi ГУЛАГу, а таксама па распаўсюджваннi праўдзiвай iнфармацыi аб рэпрэсiях савецкага рэжыму. У 1986 падрыхтаваў рукапiс успамiнаў пад назвай «Канец Горлага». З пачатку 1990-х г. актывiзаваў грамадскую дзейнасць. Стаў пастаянным удзельнiкам форумаў, прысвечаных рэпрэсіям савецкага рэжыму, ладзiў публiчныя выступы, публікаваўся ў сродках масавай iнфармацыi. У 1993 маскоўская студыя «Лад» зняла пра К. дакументальны фiльм.

Тв.: Конец Горлага. Мн., 1999; Паўстанне духу // ЛiМ. 1995. 2 чэрв.

Літ.: Квяткоўскі С. Рыгор Клімовіч // Антысавецкія рухі; Яго ж. Рыгор Клiмовiч: «Я бачу новых змагароў» // Наша Нiва. 1998, 6 ліпеня; Фурсевіч І. Крывёю сэрца напісана // Народная воля. 2000, 8 лют.; Пазьняк З., Старчанка У. Памяці Рыгора Клімовіча // Народная воля. 2000, 8 ліп.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".