Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том I  » КІСЛЯКОЎ Іван Андрэевіч 

КІСЛЯКОЎ Іван Андрэевіч

[1895, мяст. Бобр Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. — 1955, Амутнінск Кіраўскай вобл., Расія], вучоны-аграрнік, грамадскі дзеяч, публіцыст. Паводле партыйнай прыналежнасці — эсэр. У снеж. 1918 — сак. 1919 настаўнічаў у мяст. Бобр, пасля працаваў аграномам у Сенненскім пав. У 1923 скончыў Маскоўскі межавы інстытут. З чэрв. 1923 у Наркамземе БССР, адначасова ў Інбелкульце. З 1925 дацэнт, з 1929 прафесар Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Старшыня Навуковага таварыства па вывучэнні Беларусі (Горкі). Распрацоўваў пытанні аграрнай палітыкі ў БССР, быў прыхільнікам хутарской і аднаасобнай формаў вядзення сельскай гаспадаркі. Арыштаваны 27.6.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Пастановай Калегіі АДПУ СССР ад 10.4.1931 высланы на 5 гадоў у Амутнінск. Пасля ссылкі жыў у Паўлаве-на-Ацэ, Вязьме. Мабілізаваны ў армію ў 1941; праз год камісаваны з-за хваробы. Жыў у Амутнінску. Рэабілітаваны 19.9.1960.

Тв.: Пасёлкі: Оптымум тэрыторыі і эфект землеўпарадкавання. Мн., 1928; Характеристика типов сельского хозяйства БССР и их эволюция // Перспективный план развития сельского и лесного хозяйства БССР на 1925/26—1929/30 г. Мн., 1927.

Літ.: Возвращенные имена; ЭГБ, т. 4.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".