Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том I  » КІРЖНІЦ Абрам Давыдавіч 

КІРЖНІЦ Абрам Давыдавіч

[3(15).8.1887, Бабруйск — 15.4.1940], бібліёграф, гісторык, журналіст. Вучыўся ў камерцыйным вучылішчы; працаваў прыватным настаўнікам. У 1910 уступіў у Бунд. Удзельнік 1-га Усерасійскага з’езда па бібліятэчнай справе (1911). За рэвалюцыйную дзейнасць неаднаразова арыштоўваўся; у 1915 высланы ў Сібір. Супрацоўнічаў з іркуцкай газ. «Сибирь»; даследаваў перыядычны друк Сібіры. У перыяд грамадзянскай вайны ў Расіі выехаў у Харбін (Кітай), займаўся журналістыкай. З 1924 у Маскве, загадчык аддзела бібліяграфіі газ. «Дер Эмес». Удзельнічаў у падрыхтоўцы «Сибирской советской энциклопедии». Складальнік кніг «Еврейский рабочий» (т. 4, ч. 1, 1927) і «Еврейское рабочее движение: Обзор, материалы и дакументы» (1928). Даследаваў яўрэйскую прэсу Беларусі і СССР; гісторыю Бунда. Пісаў успаміны. Арыштаваны ў 1938. Вызвалены ў пачатку 1940.

Тв.: У порога Китая. М., 1924; В годы империалистической войны: Очерк рабочего движения России. М., 1924; Ленский расстрел. М., 1925; Еврейская пресса в Советском Союзе (1917—1927). Мн., 1928; Еврейская пресса в Белоруссии (1917—1927). Мн., 1929; Еврейская пресса в бывшей Российской империи (1823—1916). М., 1930; У няволі буржуазнага нацыяналізму // Бальшавік Беларусі. 1928, № 3.

Літ.: Киржниц Д.А. Библиограф демократической печати // Советская библиография. 1987, № 6; ЭГБ, т. 4.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".