Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том I  » КАЎЦЭВІЧ Міхаіл Дзмітрыевіч 

КАЎЦЭВІЧ Міхаіл Дзмітрыевіч

[25.7.1899, мяст. Любча Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. — 27.10.1937, Мінск, НКВД], электратэхнік. У 1922 эміграваў з Зах. Беларусі ў Чэхаславакію. У 1928 скончыў Пражскі электрамеханічны інстытут; у 1928—30 аспірант гэтага інстытута. У 1930 пераехаў у БССР, атрымаў савецкае грамадзянства. З 1931 старшы навуковы супрацоўнік Фізіка-тэхнічнага інстытута БелАН, з 1932 вучоны сакратар інстытута. Кандыдат тэхнічных навук (1932). У 1931—32 член бюро палітэмігрантаў пры ЦК Міжнароднай арганізацыі дапамогі барацьбітам рэвалюцыі (МОПР) БССР. У вер. 1927 у Празе пазнаёміўся з Я.Купалам. Пасля пераезду ў БССР бываў у доме Я.Купалы ў Мінску. Арыштаваны 25.8.1937. 25.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 20.7.1957.

Літ.: Возвращенные имена; Каўцэвічы // Янка Купала: Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1986.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".