Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том I  » КАРАВАЦКІ Францішак Казіміравіч 

КАРАВАЦКІ Францішак Казіміравіч

[псеўданімы і крыптанімы: Кравацкі; Лявон; EFER; Los; Franciszek; Kazimierowicz; 14.5.1907, фальварак Каладзянка Свянцянскага пав. Віленскай губ., цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. — 1988, Бельгія], паэт, журналіст; пісаў на бел. і польскай мовах. З 1925 член Незалежнай сялянскай партыі. З 1926 член КПЗБ. За падпольную дзейнасць арыштаваны польскімі ўладамі ў 1927; зняволены ў пастаўскай турме. У зняволенні напісаў верш «Мы ішлі ў цяжкім змаганні», які стаў рэвалюцыйнай песняй. Зноў арыштаваны і зняволены ў 1929. Вызвалены ў 1936 па амністыі. Пасля вызвалення ў падпольным Краёвым сакратарыяце ЦК КПЗБ у Варшаве. Падчас 2-й сусветнай вайны супрацоўнічаў з рухам польскага Супраціўлення. З 1943 у падполлі ў Варшаве. Арыштаваны пасля вайны; 5 гадоў знаходзіўся ў савецкіх лагерах. Пасля рэабілітацыі з 1952 працаваў у віленскай польскай газ. «Czerwony sztandar». З 1957 у Польшчы. Потым выехаў на Захад. Большасць твораў К. засталася ў рукапісах. Некаторыя творы запісаны ў 1950-х г. як народныя песні, у тым ліку «Нарачанка» пра адстойванне нарачанскімі рыбакамі сваіх правоў (апублікаваны ананімна ў зборніку «Сцягі і паходні». Мн., 1965).

Тв.: Памятные годы // Люди Нарочанского края. Мн., 1975; Важная пляцоўка // Беларускі каляндар. Беласток, 1980.

Літ.: Калеснік У. Зорны спеў. Мн., 1975. С. 192—203; Яго ж. Лёсам пазнанае. Мн., 1982. С. 269—283; Саламевіч І. Іскра з вогнішча // ЛіМ. 1966, 9 снеж.; БП, т. 3.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".