Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том I  » КАГАН Сара Рувімаўна 

КАГАН Сара Рувімаўна

[3.7.1895, мяст. Максімавічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Клічаўскі р-н Магілёўскай вобл. — 1941, Мінск, гета], паэтэса, празаік; пісала на ідыш, бел. і рускай мовах. Пасля таго, як выйшла замуж, пераехала ў Бабруйск. Загадвала гарадской бібліятэкай, была рабкарам газеты на яўрэйскай мове «Октобэр» (у гэтай жа газеце ў 1929 надрукаваны першы яе верш). У 1935 разам з сям’ёй пераехала ў Мінск. Працавала ў бібліятэчным калектары, вучылася на вячэрнім аддзяленні філфака МВПІ. З 1932 публікавалася ў час. «Штэрн», у бел. прэсе. Член СП Беларусі з 1934. Лепшыя апавяданні К. пераклаў на бел. мову З.Бядуля, у 1940 выйшлі ў зборніку «Апавяданні». Загінула ў мінскім гета ў першыя месяцы вайны.

Тв.: Нашы людзі: [Вершы]. Мн., 1940.

Літ.: БП, т. 3.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".