Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том I  » КАВАЛЬСКІ Уладзімір Антонавіч 

КАВАЛЬСКІ Уладзімір Антонавіч

[21.12 (па дакументах 21.10).1912, в. Варонеж Сосніцкага пав. Чарнігаўскай губ., цяпер Карукаўскі р-н Чарнігаўскай вобл., Украіна — 29.12.1937, Мінск, НКВД], паэт, драматург; пісаў на польскай мове. З двухгадовага ўзросту выхоўваўся ў Кіеве. У трынаццаць гадоў пачаў працаваць рабочым на заводах і шахтах. З 1929 вучыўся ў польскай тэатральнай студыі Вышэйшага музычна-драматычнага інстытута ў Кіеве. У 1930 пераехаў у Мінск. Працаваў загадчыкам польскага сектара Камітэта радыёвяшчання пры СНК БССР. Публікавацца пачаў з 1930 у мінскім польскамоўным час. «Orka». Супрацоўнічаў з польскімі газетамі і часопісамі, якія выходзілі ў Кіеве, Маскве; з украінскім друкам. Член СП Беларусі з 1934. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў польскай секцыі СП БССР. Аўтар п’ес для польскіх тэатраў Беларусі і Украіны. Паэтычныя творы К. перакладаліся на бел., грузінскую, літоўскую, рускую мовы. Арыштаваны ў ліст. 1937. Тыраж апошняга зборніка К. «Вершы пра Грузію» быў канфіскаваны. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1979.

Тв.: Ch³opi w Marchat. Mińsk, 1930; Dwa poematy. Mińsk, 1934; Poezje. Mińsk, 1934; Droga na pó³noc: Poezje. Mińsk, 1930; Rodzina Worońców: Sztuka sceniczna w ośmiu obrazach z pro³ogiem. Mińsk, 1936.

Літ.: Гапава В. Непражытае жыццё: Да 75-годдзя з дня нараджэння і да 50-годдзя з дня смерці Уладзіміра Кавальскага // ЛіМ. 1987, 25 снеж.; БП, т. 3.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".