Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том I » КАВАЛЕНЯ Аляксандр Дзмітрыевіч
[21.2(5.3).1895, в. Кашанцы Гродзенскага пав., Гродзенскай губ., цяпер Бераставіцкі р-н Гродзенскай вобл. — 27.8.1937, Мінск, НКВД], археолаг. У 1915 скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю, у 1929 БДУ. Яшчэ ў студэнцкія гады праводзіў раскопкі ў Тураве (1927). З 1932 навуковы супрацоўнік секцыі археалогіі Інстытута гісторыі БелАН. Даследаваў унікальныя помнікі — стаянкі палеаліту (Бердыж, Юравічы), гарадзішчы жалезнага веку (Банцараўшчына). Збіраў матэрыялы для археалагічнай карты Беларусі. Арыштаваны ў 1937; паводле пастановы пазасудовага органа ад 25.8.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 16.10.1958.
Тв.: Археалагічныя разведкі ў Магілёўскай, Бабруйскай і Мінскіх акругах // Запіскі аддзела гуманітарных навук БАН. Кн. 11. Працы археалагічнай камісіі, т. 2. Мн., 1930; Матэрыялы з дагісторыі Тураўшчыны // Там жа (разам з С. Шутавым); Археалагічныя росшукі ў вярхоўях рэк Друці, Усяж-Бук і Лукомкі // Працы секцыі археалогіі БАН. Мн., 1932. Т. 3.
Літ.: Возвращенные имена; ЭГБ, т. 3.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.