Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том I » ІМШЭНІК Хведар Пятровіч
[крыптанім: Хв. Ім.; 4.9.1884, в. Хоцінава Брэст-Літоўскага пав. Гродзенскай губ. — пасля 1931 ?, Уфа ?], літаратуразнавец, мемуарыст, педагог. Вучыўся ў Жыровіцкім духоўным вучылішчы, Літоўскай духоўнай семінарыі (1900—07). Быў супрацоўнікам газ. «Наша ніва». Скончыў Юр’еўскі (Тартускі) ун-т. У час вучобы арыштоўваўся за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. У 1906—12 член БСГ. Пасля сканчэння ун-та па запрашэнні М.Багдановіча пераехаў у Яраслаўль; выкладаў у прыватнай мужчынскай гімназіі. У 1918 разам з Мінскім настаўніцкім інстытутам вярнуўся ў Мінск. Працаваў выкладчыкам філалогіі і гісторыі ў Мар’іна-Горскім сельскагаспадарчым тэхнікуме. У 1923—24 дырэктар Бабруйскага, у 1924—27 Рагачоўскага, у 1927—30 выкладчык Гомельскага педтэхнікумаў. Напісаў успаміны пра М.Багдановіча, «Нашу ніву». Арыштаваны 15.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». 10.4.1931 паводле пастановы Калегіі АДПУ сасланы на 5 гадоў ва Уфу. Далейшы лёс невядомы.
Тв.: «Наша ніва» і дваццацігадовы юбілей беларускае перыядычнае прэсы // Полымя. 1926, № 7; Цішка Гартны як селькор «Нашае нівы» 1908—1910 // Там жа. 1929, № 1; 15 гадоў цяжкай, але пачэснай працы: (Юбілей У. М. Ігнатоўскага) // Савецкая Беларусь. 1924, 2 лістап.
Літ.: Каханоўскі Г. Таямніцы за Чортавым мостам // Маладосць. 1992, № 5; ЭГБ, т. 3.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.