Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том I » ІЛЬЯШЭВІЧ Хведар
[псеўданімы і крыптанімы: Баец; М.Дальны; Святаслаў Залужны; Л.Іскра; І-ч; Хв. І-ч; Каласок; Лявон; Малады; Рабочы; Х.І.; Чырвоная кветка; 17.3.1910, Вільня — 7.11.1948, Ватэнштэт, Германія], паэт, празаік, крытык, гісторык. Скончыў Віленскую беларускую гімназію. Выкладаў у ёй жа бел. мову. Першыя вершы з’явіліся ў 1925; друкаваўся ў заходнебел. выданнях «Студэнцкая думка», «Крыніца», «Нёман», «Калоссе», «Родныя гоні», «Шлях моладзі», «Родны край». Па паліт. матывах двойчы арыштоўваўся польскімі ўладамі; у 1927 зняволены ў турме на Лукішках. Пасля вызвалення вучыўся на гістарычным ф-це Віленскага ун-та, які скончыў у 1936 са званнем магістра філасофіі. У час нямецкай акупацыі кіраваў «Беларускім аб’яднаннем» у Беластоку, рэдагаваў газ. «Новая дарога». У 1944 выехаў у Германію. У 1946 у Рэгенсбургу рэдагаваў час. «Шляхам жыцця», бюлетэнь «Апошнія весткі» (Ватэнштэт). Загінуў у аўтамабільнай катастрофе. Пахаваны ў Галенсдорфе паблізу Брауншвейга.
Тв.: Веснапесні. Вільня, 1929; Зорным шляхам: Зборнік вершаў. Вільня, 1932; Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі): Жыццё і літаратурная творчасць. Вільня, 1933; Захварбаваныя вершы. Вільня, 1936; Drukarnia domu Mamoniczów w Wilnie (1575—1622). Wilno, 1938; Апавяданні. Ватэнштэт, 1948; Недапетая песня. Б. м., 1982 (2 выд.: Ляймэн, 1987); Творы. Маладзечна, 2000.
Літ.: Ліс А. Паэзія Хведара Ільяшэвіча // Культура беларускага замежжа. Кн. 2. Мн., 1993; Сачанка Б. Беларуская эміграцыя. 2 выд. Мн., 1991; Савік Л. Песню нясем мы адну // Пакліканыя. Літаратура беларускага замежжа. Мн., 2001.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.