Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том I » ЗЯНКОВІЧ Фелікс Паўлавіч
[2.11.1842, маёнтак Мокры (Макраны) Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Пружанскі р-н Брэсцкай вобл. — 7.4.1910, Варшава], удзельнік паўстання 1863—64, мемуарыст. Падчас вучобы ў Пецярбургскім ун-це ўдзельнічаў у студэнцкім руху. Са жн. 1862 за мяжой, дзе зблізіўся з польскай рэвалюцыйнай і расійскай дэмакратычнай эміграцыяй. Удзельнічаў у марской экспедыцыі паўстанцаў з Англіі ў Літву. З ліп. 1863 у Вільні; сакратар Выканаўчага аддзела Літвы. Арыштаваны 7.8.1863. Прыгавораны да расстрэлу, замененага 12 гадамі катаргі. Адпраўлены ў сібірскія руднікі. У Сібіры праводзіў прыродазнаўчыя даследаванні (найперш, біялагічныя); удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання ссыльных. З 1880-х г. на Радзіме; потым выехаў у Варшаву. Напісаў успаміны пра паўстанне 1863 і марскую экспедыцыю паўстанцаў.
Літ.: Oppman A. Jeden z ostatnich // Tygodnik Ilustrowany. 1910, № 16; Кісялёў Г. Па слядах аднаго пісьма М.П.Агарова і А.І.Герцэна // Кісялёў Г. З думай пра Беларусь. Мн., 1966; Клейн Б. Найдено в архиве. Мн., 1968. С. 38—42; ЭГБ, т. 3.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.