Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том I  » ЗЯМКЕВІЧ Рамуальд Аляксандравіч 

ЗЯМКЕВІЧ Рамуальд Аляксандравіч

[псеўданімы і крыптанімы: Раман Суніца; Юры Алелькавіч; Саўка Барывой; Шэршань; Р. Зем.; Ром. Зем.; Р-н Сун.; Р. С-ца; 7.2.1881, Варшава — 1943 ці 1944, Асвенцім ?], бібліёграф, публіцыст, гісторык бел. літаратуры, перакладчык, калекцыянер кніг і рукапісаў. Бацькі паходзілі са Случчыны. Вучыўся ў Кіеве, атрымаў прафесію інжынера-механіка. У 1908 рабіў фальклорна-этнаграфічныя запісы на Барысаўшчыне. З 1909 друкаваўся ў «Нашай ніве» і іншых бел. выданнях. Падрыхтаваў і выдаў першы спецыялізаваны бібліяграфічны даведнік на бел. мове — «Беларуская бібліяграфія» (1910). У 1913—14 шукаў гісторыка-літаратурныя матэрыялы на Магілёўшчыне. У 1915—17 жыў у Мінску, служыў ваенным інжынерам. Сабраў унікальную бібліятэку па гісторыі, мовазнаўстве, літаратуры, фальклору, вялікую калекцыю старабел. рукапісаў. У сваіх працах прывёў новыя звесткі і апублікаваў невядомыя рукапісы бел. пісьменнікаў ХІХ — пачатку ХХ ст. Перакладаў з украінскай і французскай моў. Вядомы польскія вершы З. Большую частку жыцця правёў у Варшаве, але выязджаў для работы ў архівах і бібліятэках у Вільню, Пецярбург, Львоў, Раперсвіль (Швейцарыя). Арыштаваны гестапа ў акупаванай Варшаве. Магчыма, падтрымліваў сувязі з польскім рухам Супраціўлення. Пад псеўданімам Шэршань друкаваўся ў газ. «Новая дарога». Загінуў у канцлагеры. Большасць яго багатых збораў, а таксама частка ўласных рукапісаў (у прыватнасці, рукапіс кнігі «Кароткі нарыс гісторыі беларускай музыкі») загінулі.

Тв.: Адам Ганоры Кіркор: (Біяграфічна-бібліяграфічны нарыс у 25-летнюю гадаўшчыну смерці). Вільня, 1911 /Кірыліца і лацінка/; Ян Баршчэўскі — першы беларускі пісьменнік ХІХ сталецця: (Успаміны ў 60-ю гадаўшчыну смерці). Вільня, 1911 /Кірыліца і лацінка/; Цукраварні на Беларусі. [Мінск], 1918; Аб беларускай народнай эстэтыцы: Спроба характарыстыкі. Вільня, [Б. г.].

Літ.: Гарэцкі М. Зямкевіч Р. // Гарэцкі М. Гісторыя беларускай літаратуры. Мн., 1992; БП, т. 2; ЭГБ, т. 3.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".