Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том I » ЗНАЁМЫ Сяргей
[сапр.: Клопаў Сяргей Змітравіч; крыптанімы: С.З.; С.Зн.; 14(27).6.1909, в. Звонь Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Ушацкі р-н Віцебскай вобл. — 20.1.1944 ?], журналіст, празаік, паэт. Працаваў рабочым на запалкавай фабрыцы ў Нова-Барысаве, рабкарам і рэдактарам газ. «Чырвоны Бярэзінец». Паступіў на рабфак. Стаў членам КПСС (1928). З 1930 вучыўся ў БДУ. У 1929 дэбютаваў у друку вершамі (газ. «Рабочий»), але як пісьменнік больш сцвердзіў сябе ў жанры публіцыстыкі і прозы (аўтар некалькіх кніг нарысаў). У 1933 скончыў МВПІ; працягваў вучобу ў аспірантуры (па некаторых звестках — без адрыву ад настаўніцкай працы). У сярэдзіне 1930-х г. аказаўся аб’ектам цкавання. Пасля разгромнай рэцэнзіі М.Лынькова была знята з друку новая кніга З. «Кантакт». У 1935 выключаны з партыі. У 1936 працаваў на радыё. Арыштаваны 26.11.1936; асуджаны на 8 гадоў лагераў. Накіраваны на Калыму, адкуль па некаторых звестках у час 2-й сусветнай вайны ўцёк. Далейшы лёс невядомы.
Тв.: Відагоршчы: Падарожныя нататкі ўдзельніка Чырвонаармейскага аграпаходу. Мн., 1930; Дом № 31: Вытворча-бытавыя нарысы. Мн., 1930; За дамбаю: Кніга нарысаў. Мн., 1931; Лес гарыць: Кніга нарысаў. Мн., 1932; Ганчары: Аповесць. Мн., 1933; Біяграфія майго героя: Аповесць. Мн., 1935.
Літ.: Маракоў Л. «Жыццё турмы адведаў кожны...» // ЛіМ. 1999. 9 ліп.; БЭ, т. 7.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.