Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том I » ЖДАНОВІЧ Антон Паўлавіч
[тэатральны псеўданім: Антук Крыніца; 18.4.1898, Мінск — 26.12.1937, Мінск, НКВД], акцёр. Брат Ф.Ждановіча. З 1917 у трупе Першага беларускага таварыства драмы і камедыі, з 1918 у Беларускім савецкім тэатры, з 1920 у БДТ-1. Сярод лепшых роляў: Лявон, Сцяпан Крыніцкі («Раскіданае гняздо», «Паўлінка» Я.Купалы), Сымон Мікула, Паўлюк («Рысь», «Хам» Э.Ажэшкі), Ваявода, Красінскі («Каваль-ваявода», «Кастусь Каліноўскі» Е.Міровіча), Бжазіцкі («Над Нёманам» М.Грамыкі), Разанаў, Кульмскі («Крывая аблона», «Вір» Я.Рамановіча), Лыняеў («Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага), Міронаў («Капітанская дачка» паводле А.Пушкіна). У 1937 арыштаваны і расстраляны. Рэабілітаваны ў 1958.
Літ.: ЭЛіМБел, т. 3; ЭГБ, т. 4.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.