Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том I » ЕРМАЧЭНКА Іван Абрамавіч
[13.5.1894, в. Капачэўка Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — 25.2.1970, ЗША], паліт. дзеяч, публіцыст. У 1914 скончыў школу прапаршчыкаў; удзельнік 1-й сусветнай вайны. У грамадзянскую вайну ў Расіі ваяваў на баку белай арміі; быў ад’ютантам генерала П.Урангеля. У 1920 эвакуіраваўся ў Турцыю. Там далучыўся да бел. руху. У 1921 прадстаўнік урада БНР у Канстанцінопалі і генеральны консул на Балканах; заснаваў консульскія аддзелы БНР у Югаславіі і Балгарыі. У 1922 нам. міністра замежных спраў БНР у Коўне. Пераехаў у Прагу, дзе ў 1929 скончыў медыцынскі ф-т Карлава ун-та. Фундатар час. «Іскры Скарыны». З кастр. 1941 у Мінску; узначальваў Беларускую народную самапомач; дарадца генеральнага камісара Беларусі В.Кубэ. Друкаваўся ў «Менскай (Беларускай) газэце». Вясною 1943 зняты з усіх пасад. 27.4.1943 высланы ў Прагу, дзе быў арыштаваны гестапа па справе забойства Кубэ. У пачатку 1945 выехаў на захад Германіі. З 1948 у эміграцыі ў ЗША; працаваў лекарам. Адзін з заснавальнікаў Злучанага беларуска-амерыканскага дапамогавага камітэта ў Саўт-Рыверы (штат Нью-Джэрсі). Публікаваўся ў час. «Беларус у Амерыцы».
Літ.: Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Мн., 1993; ЭГБ, т. 3.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.