Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том I » ДЫБОЎСКІ Уладзіслаў Янавіч
[18.4.1838, маёнтак Адамарын Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. — 27.7.1910, маёнтак Нянькава на Навагрудчыне], прыродазнавец, фалькларыст. Брат Б.Дыбоўскага. У 1862 скончыў Дэрпцкі (Тарту) ун-т. За ўдзел у паўстанні 1863 — 1864 прыгавораны да турэмнага зняволення. З 1871 працаваў у Дэрпцкім ун-це. Доктар мінералогіі (1878). У 1878 пасяліўся ў маёнтку Нянькава. Аўтар прац па выкапнёвых рэштках Усх. Прыбалтыкі, Сібіры (матэрыялы дасылаў брат); даследаваў флору і фауну Навагрудчыны і інш. Гербарый навагрудскай зямлі ахвяраваў АН у Кракаве. Збіраў бел. фальклор. Свае запісы апублікаваў у час. «Zbiór wiadomości do antropologii krajowej» (1881, t. 5; 1886, t.10).
Літ.: ЭГБ, т. 3; АЗБ.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.