Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том I  » ДУНІН-МАРЦІНКЕВІЧ Вінцэнт 

ДУНІН-МАРЦІНКЕВІЧ Вінцэнт

[Вікенцій Іванавіч; псеўданімы: Войт Навум; Навум Прыгаворка; 23.1(4.2).1808, фальварак Панюшкавічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. — 17(29).12.1884, фальварак Люцынка Мінскага пав., цяпер в. Малая Люцінка Валожынскага р-на Мінскай вобл.], класік бел. літаратуры, паэт, драматург, тэатральны дзеяч. Мяркуецца, што ў 1824 скончыў Бабруйскае павятовае вучылішча, працягваў вучобу ў Санкт-Пецярбургу. З 1828 каморнік Мінскага межавога суда; перакладчык каталіцкай духоўнай кансісторыі. Вясной 1840 набыў маёнтак Люцінка і пакінуў дзяржаўную службу. Як драматург і акцёр дэбютаваў у 1841, калі паставіў у Мінску аперэту «Рэкруцкі яўрэйскі набор». У 1846 у Вільні было выдадзена лібрэта яго камедыі-оперы «Ідылія». Творчы росквіт прыпадае на 1850-я г. Перакладаў на бел. мову паэму А.Міцкевіча «Пан Тадэвуш» (выдадзена першая песня). У кастр. 1864 арыштаваны; сядзеў у мінскай турме. Царская паліцыя прыпісвала Д.-М. аўтарства шматлікіх антыўрадавых выданняў (у прыватнасці, «Гутаркі старога дзеда»). Даказаць яго ўдзел у паўстанні 1863 не ўдалося; Д.-М. быў вызвалены, але пакінуты пад наглядам паліцыі. У 1866 напісаў фарс-вадэвіль «Пінская шляхта». У 1876 нелегальна адкрыў у Люцінцы школу для мясцовых дзяцей. Памёр у Люцінцы; пахаваны на могілках ва ўрочышчы Тупальшчына (за 2 км ад в. Падневічы Валожынскага р-на). Творы Д.-М. ставяцца на бел. сцэне. Імя пісьменніка прысвоена Магілёўскаму абл. тэатру драмы і камедыі ў Бабруйску; яго імем названы вуліцы ў Мінску, Маладзечне, Івянцы, Пяршаях. На Радзіме Д.-М. (в. Сычкава) устаноўлена мемарыяльная дошка.

Тв.: Творы. Мн., 1984.

Літ.: Кісялёў Г. Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча: Спробы навуковай сістэматызацыі дакументаў і матэрыялаў. Мн., 1988; Навуменка І.Я. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Мн., 1993; Янушкевіч Я.Я. Беларускі Дудар: Праблема славянскіх традыцый і ўплываў у творчасці В.Дуніна-Марцінкевіча. Мн., 1991; БП, т. 2; Беларуская мова; ЭГБ, т. 3; АЗБ.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".