Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том I  » ДРУЦКІ-ПАДБЯРЭСКІ Баляслаў 

ДРУЦКІ-ПАДБЯРЭСКІ Баляслаў

[1894, Лідчына — 1940, Вілейка ?, НКВД], літаратар, лексіколаг. Паводле адукацыі юрыст. Паходзіў з княжацкага роду. Захоплены бел. культурна-адраджэнскім рухам, у 1920-я г. досыць актыўна друкаваўся ў перыёдыцы — час. «Беларуская культура», «Беларускі радны», «Беларуская хата», газ. «Беларускае слова», «Беларускі дзень». Выступаў пераважна як байкапісец і аўтар гумарэсак у прозе. Пераніцоўваў на бел. мову класікаў-байкапісцаў. Вядомы выдавец Барыс Клецкін апублікаваў яго байкі, гумарэскі і сатыру асобнай кніжкай. Д.-П. падрыхтаваў і выдаў пад рэдакцыяй В.Грышкевіча першы бел.-польскі слоўнік. Займаўся краязнаўчым апісаннем Лідчыны. Арыштаваны органамі НКВД увосень 1939 у рэдакцыі газ. «Вілейская праўда», куды Д.-П. зайшоў як літаратар. Засведчыў гэты факт журналіст Вульф Сосенскі. У нетрах карнага ведамства загінуў без вестак.

Тв.: Байкі, гумар, сатыра. Сш. 1, 2. Вільня, 1928; Падручны беларуска-польскі слоўнік. Вільня, 1929.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".