Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том I » ДЗЯРКАЧ Анатоль
[сапр.: Зіміёнка Анатоль Рыгоравіч; іншыя псеўданімы і крыптанім: А.З.; Дзядок Тарас; Дзяргач; А.Зіміёнак; А.Зімёнка; «Не-жанаты»; 6(18).4.1887, мяст. Турэц Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 5.9.1937, Мінск, НКВД], паэт, сатырык, гумарыст, мемуарыст. У 1904 скончыў народнае вучылішча ў Навагрудку. Пачаў публікавацца з 1904; спачатку пісаў на рускай мове. Служыў у земскай і гарадской управах у Мінску. Член партыі эсэраў. У 1908 арыштаваны, адпраўлены ў ссылку. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 служыў у мінскіх адміністрацыйных органах Часовага ўрада. Пасля 1917 працаваў у газ. «Беларуская вёска»; з 1924 рэдактар сатырычнага час. «Дубінка» (дадатак да газ. «Звязда»); працаваў у газ. «Піянер Беларусі», час. «Полымя». Працуючы ў сатырычным жанры, узяў сабе псеўданім Анатоль Дзяркач. Член СП Беларусі з 1934. Пісаў творы для дзяцей. Перакладаў з рускай і ўкраінскай моў. Аўтар успамінаў. Арыштаваны 16.10.1936; расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957.
Тв.: Пра папоў, пра дзякоў, пра сялян-мужыкоў: Сатырычныя вершы. Мн., 1925; Міколава гаспадарка: Агра-паэма. Мн., 1927; Нашы прыяцелі. Мн., 1928; Звяры нашых лясоў. Мн., 1929; Бог удвох. Мн., 1930; Усім патроху…: Сатыра і гумар: Вершы. Мн., 1930; Качаргой па абразох. Мн., 1930; Оккупация и интервенция в Белоруссии. М., 1932.
Літ.: Семяжон Я. Сатыра не старэе // Беларусь. 1967, № 4; БП, т. 2; ЭГБ, т. 3.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.