Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том I  » ДЗЯМІДАЎ Мікалай Іванавіч 

ДЗЯМІДАЎ Мікалай Іванавіч

[10.12.1888, Беласточчына ? — 23.6.1967, Чыкага, ЗША], ваенны, паліт., грамадскі дзеяч, публіцыст, настаўнік. У 1905 скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю, у 1910 Беластоцкае рэальнае сярэдняе вучылішча. У 1907 працаваў у канцылярыі Прывісленскіх чыгунак, адначасова вольны слухач Варшаўскага ун-та. З 1914 на ваеннай службе ў царскай арміі. У 1917 скончыў Паўлаўскае ваеннае вучылішча ў Петраградзе. У 1918 займаўся ў Вільні арганізацыяй бел. вайсковых адзінак. У 1918—19 камендант Гродна, прадстаўляў у камендатуры Раду БНР. Арыштаваны польскімі ўладамі ў чэрв. 1919. Летам 1920 уступіў у армію С.Булак–Булаховіча, арганізаваў асобны бел. батальён, які ўдзельнічаў у паходзе 1920. З 1921 у Польшчы. З 1923 у Латвіі. З 1924 ў Рызе. Арганізаваў таварыствы «Беларуская хатка» і «Рунь»; працаваў у бел. грамадскіх арганізацыях. Рэдагаваў час. «Школа і жыццё» (1930). У 1940 Д. арыштаваны і этапіраваны на Лубянку. Неўзабаве вызвалены. У 1941 кіраваў Беларускім нацыянальным камітэтам у Дзвінску, потым увайшоў у склад Беларускага нацыянальнага камітэта ў Рызе. У 1942 пераехаў у Беларусь, працаваў інспектарам Генеральнага камісарыята, потым рэферэнтам па школьных справах. Удзельнічаў у фарміраванні батальёна Беларускай краёвай абароны ў Лідзе. У 1944 вярнуўся ў Рыгу. З канца 1944 у Берліне пры БЦР. У 1948 адзін з ініцыятараў склікання сабора Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Канстанцы (Зах. Германія). З 1950 у ЗША.

Літ.: Латышонак А. Дзень герояў // Ніва. 1994, 27 лістап.; Яго ж. Мікалай Дзямідаў — беларускі палітычны дзеяч з роду Каліноўскага // Лідскі летапісец. 2002, № 17; Соловьёв А.К. Белорусская Центральная Рада: создание, деятельность, крах. Мн., 1995; £atyszonek O. Miko³aj Demidow//Bia³oruskie Zeszyty Historyczne. 1995, №1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".