Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том I » ДАШКЕВІЧ Цыпрыян
[Daszkiewicz Cyprian; 9.12.1803, Гродзенская губ. — канец ліст. 1829, Масква], філарэт, філосаф. Сын рэгента Навагрудскага пав. Скончыў Беластоцкую гімназію. У 1820 прыехаў у Вільню, паступіў на ф-т маральна-паліт. навук ун-та. Вылучаўся цікавасцю да гісторыі; належыў да любімых вучняў І.Лялевеля, які задзейнічаў яго для паўтору матэрыялу са слухачамі. Член Таварыства філарэтаў. Арыштаваны ў 1824; высланы ў цэнтральныя губерні Расіі. Жыў у Маскве, працаваў у банку. У яго кватэры спыняўся А.Міцкевіч, выдавецкімі і фінансавымі справамі якога Д. займаўся. Прадчуваючы блізкае скананне, пачаў пісаць нататкі. Завяшчаў сябрам пахаваць яго на Радзіме. Памёр пасля працяглай хваробы. У сак. 1830 А.Петрашкевіч прывёз яго труну ў Вільню; пахаваны на бернардзінскіх могілках. Яго памяці А.Міцкевіч прысвяціў ч. ІІІ «Дзядоў».
Літ.: Cyprіan Daszkiewicz // Athenaeum. 1847; PSB.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.