Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том I  » ДАЎГАПОЛЬСКІ Цодзік Лейбавіч 

ДАЎГАПОЛЬСКІ Цодзік Лейбавіч

[псеўданім: Horodoker; 30.7(11.8).1879, Гарадок Віцебскай губ., цяпер Віцебская вобл. — 16.7.1959, Ленінград], празаік, паэт, драматург. Пасля здачы экстэрнам экзаменаў на званне хатняга настаўніка выкладаў у Магілёўскай губ. (1910—11). У 1912—18 загадваў яўрэйскім вучылішчам у Гарадку. Друкавацца пачаў у 1914. У 1917 уступіў у Бунд. У 1918—24 працаваў інструктарам Наркамата асветы па Віцебскай і Магілёўскай абласцях. У 1922—24 дырэктар дзіцячага дома ў Віцебску. У 1925—32 літсупрацоўнік яўрэйскай газ. «Октобэр» у Мінску. З 1933 у Дзяржвыдавецтве БССР. Арыштаваны 27.4.1938; сасланы ў Казахстан. У 1943 вызвалены. Жыў на Урале, дзе займаўся педагагічнай працай. Пасля вайны — у Віцебску. Цяжка захварэўшы, пераехаў да дачкі ў Ленінград, дзе і памёр. Выдаў некалькі кніг прозы, паэзіі, п’ес. Найбольш значны твор — раман «Калі адчыняецца брама» (1930) — быў перакладзены на бел. мову (1931). Выступаў у газетах з нарысамі і фельетонамі. Да арышту пісаў пераважна па-яўрэйску. У 1950-х г. публікаваў кнігі па-руску.

Тв.: На берегах Сыльвы: Повесть. Мн., 1955; На рассвете: Из далекого прошлого. Мн., 1957; Пять лепестков: Повести и рассказы. Мн., 1959.

Літ.: Рэлес Р. Старасць адступае перад працай // Полымя. 1969, № 7; БП, т. 2.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".