Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том I  » ДАНIЛАЎ Вiктар 

ДАНIЛАЎ Вiктар

[нар. 20.7.1927, Яраслаўль, Расія] — рэлiгiйны дысідэнт, публіцыст, з 1976 — святар грэка-каталiцкай царквы ў падполлi; вязень ГУЛАГу ў 1948—55. У 1947 паступіў у Яраслаўскі педагагiчны iнстытут, у чэрв. 1948 арыштаваны за свае крытычныя выказваннi пра Сталiна i абвiнавачаны ў антысавецкай агiтацыi. Асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. Тэрмiн адбываў у лагеры для асаблiва небяспечных палiт. злачынцаў у Iнце, Комi АССР. За падрыхтоўку ўцёкаў атрымаў паўторную судзiмасць тэрмiнам на 10 гадоў. За час знаходжання ў няволі пераасэнсаваў свае пазіцыi, адмовiўся ад таталiтарнага калектывiзму, марксiзму і атэiзму. У лагеры прыняў каталiцкае веравызнанне. У 1955 вызвалены па амнiстыi i пасля ў падполлі займаўся мiсiянерскай дзейнасцю. Са снеж. 1955 узнавiў вучобу на гiстарычным ф-це Яраслаўскага педагагiчнага iнстытута. Аднак пасля сканчэння дыплом яму спачатку не выдалі па той прычыне, што ён быў актыўным католiкам, пра што адмiнiстрацыi iнстытута стала вядома з даносу. Толькi настойлiвасць Д., яго афiцыйныя звароты ў дзяржаўныя ўстановы з заявамi пра рэлiгiйную дыскрымiнацыю дазволiлi ва ўмовах палiт. лiбералiзацыi — «адлiгi» часоў М.Хрушчова, адстаяць свае правы i атрымаць дыплом. Але ўладкавацца па спецыяльнасцi ён не змог, з 1959 працаваў электрамантажнiкам. У 1960 пераязджае ў больш лiберальныя рэгiёны СССР — спачатку ў Вiльнюс, а ў 1967 у Гродна. У пачатку 1970-х г. атрымаў прапанову вучыцца на святара грэка-каталiцкага абраду. У 1976 у Львове тайна пасвечаны ў святары мiтрапалiтам Уладзiмірам Сцернюком. Вярнуўся ў Гродна i пачаў святарскае служэнне ва ўмовах падполля. Пiсаў рэлiгiйныя працы для самвыдату. З 1992 легальна iгумен грэка-каталiцкай парафii ў Гродне.

Тв.: Мой путь к Богу и к Католической Церкви. Полоцк, 1997.

Лiт.: Дзярновіч А. Віктар Данілаў // Дэмакратычная апазыцыя, с. 29—30.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".