Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том I » ДАБУЛЯВІЧУС Андрус
[Dabulievičius Andrius; псеўданімы і крыптанімы: А.Дабуліс; Чулокас; А.Dbl.; А.D-lis; А.Д.; 19.7.1896, па іншых крыніцах 1898, маёнтак Паравеяй, цяпер Біржайскі р-н, Літва — 20.6.1938, Магадан, ГУЛАГ], паэт, публіцыст. У час 1-й сусветнай вайны служыў у царскім войску. У 1918—19 на Радзіме. Вясной 1919 арыштаваны літоўскімі ўладамі за камуністычную дзейнасць. Уцёк з турмы і перабраўся ў Савецкую Расію. У 1922—25 вучыўся ў Маскве ў Камуністычным ун-це нацыянальных меншасцяў Захаду; у 1929—32 у Акадэміі камуністычнага выхавання, потым у Інстытуце чырвонай прафесуры. З 1927 жыў і працаваў у Беларусі (Орша, Мінск). З 1935 член літоўскай секцыі СП БССР; кіраўнік літоўскай секцыі Белдзяржвыдавецтва. Арыштаваны ў жн. 1935; неўзабаве вызвалены. У 1936 у Мінску на літоўскай мове апублікаваў зборнік паэзіі «Mano tėvynė» («Мая радзіма»). Паўторна арыштаваны 17.10.1936; прыгавораны да 5 гадоў лагераў. Адпраўлены ў Магадан, дзе і загінуў. Рэабілітаваны ў 1957.
Тв.: Mano tėvynė. Minskas, 1936; Mano tėvynė. Vilnius, 1960.
Літ.: Мальдзіс А. Творчыя ўзаемасувязі беларускай і літоўскай літаратур у савецкі час // Старонкі літаратурных сувязей. Мн., 1970; БП, т. 2.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.