Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том I  » ГУТКОЎСКІ Мікалай Макаравіч 

ГУТКОЎСКІ Мікалай Макаравіч

[крыптанім: Г-скі; 21.7(2.8).1886, в. Забелы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 8.2.1938], юрыст, публіцыст. Брат графіка Паўла Гуткоўскага. У 1907—08 настаўнічаў у мяст. Багушэвічы Мінскай губ. У 1912 скончыў юрыдычны ф-т Варшаўскага ун-та. Пасля служачы ў Варшаве, Маскве. Падчас 1-й сусветнай вайны мабілізаваны; юрысконсульт штаба Румынскага фронту. У 1917—19 удзельнічаў у стварэнні бел. арганізацый у Адэсе. Нейкі час знаходзіўся ў складзе войск Врангеля ў Крыме. З чэрв. 1921 у Мінску. Працаваў у Наркамаце асветы БССР; адначасова з 1922 навуковы супрацоўнік Інбелкульта, выкладчык БДУ. У 1924—25 супрацоўнік Пастаяннага прадстаўніцтва БССР пры ўрадзе СССР. Пасля ў СНК БССР. Даследаваў крыніцы заканадаўства БССР, функцыянаванне цэнтральных органаў улады. Удзельнічаў у распрацоўцы бел. навуковай тэрміналогіі. Аўтар успамінаў і артыкулаў па гісторыі бел. культуры пачатку ХХ ст. Арыштаваны ДПУ БССР у 1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Рэабілітаваны пасмяротна.

Тв.: Сістэматычны паказчык (спроба сістэматыкі) заканадаўства Беларускай ССР за 1919—1928 гг. Мн., 1929; Стварэнне законаў у БССР // Запіскі аддзела гуманітарных навук. Працы кафедры сучаснага права. Мн., 1929; З жыцця беларускай моладзі ў Варшаве // Вестник Народного комиссариата просвещения ССРБ. 1922, № 2; Беларуская культурная праца на Усходзе // Там жа. № 3—4; Адкрыты ліст // Вобраз—89; Літаратурна-крытычныя артыкулы. Мн., 1989.

Літ.: Круталевіч В. А. Юрыдычныя даследаванні // Інстытут Беларускай культуры. Мн., 1993; ЭГБ, т. 3.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".