Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том I » ГУРЫН-МАРАЗОЎСКІ Міхаіл Іванавіч
[падпольныя псеўданімы: Стах; Ян; 19.11.1891, в. Ярэмічы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 16.3.1928, Вільня], паліт. дзеяч, журналіст. У 1912 скончыў Пскоўскі настаўніцкі інстытут; настаўнічаў. У 1-ю сусветную вайну мабілізаваны ў царскую армію; прапаршчык кавалерыі. Далучыўся да эсэраў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Чырвонай Арміі; вучыўся ў Акадэміі Генштаба. З 1920 у Беларусі. Уваходзіў у Беларускую камуністычную арганізацыю, якая ў жн. 1920 улілася ў КП(б)Б. З 1921 рэдактар газ. «Белорусская деревня» і «Савецкая Беларусь». У вер. 1921 за крытыку Галоўпалітасветы БССР Бюро ЦК КП(б)Б пазбавіла яго на 6 месяцаў права абірацца на кіраўнічыя пасады. 28.2.1924 пасланы на падпольную работу ў Зах. Беларусь. Узяў курс на падрыхтоўку ў Зах. Беларусі ўзброенага паўстання і далучэння да БССР. Гэта выклікала раскол у КПЗБ («Сэцэсія»). 7.1.1925 на закрытым пасяджэнні Бюро ЦК КП(б)Б ліквідавала Замежнае бюро ЦК КП(б)Б і прапанавала Г.-М. вярнуцца ў БССР. Г.-М. адмовіўся гэта зрабіць; выйшаў з КПЗБ і разам з Л.Родзевічам арганізаваў у Вільні падпольную друкарню, пачаў выпускаць газ. «Чырвоны сцяг». Польскія ўлады арыштавалі Г.-М. На «працэсе 56-і» над лідэрамі БСРГ ён даў паказанні супраць Б.Тарашкевіча і С.Рак-Міхайлоўскага. У канцы 1927 у газ. «Беларускі дзень» пачаў друкаваць успаміны «З недалёкага мінулага». Але скончыць іх не паспеў, бо быў застрэлены С.Клінцэвічам і А.Капуцкім. Рашэнне аб ліквідацыі Г.-М. прыняло ЦК КПЗБ.
Тв.: Белы дом толькі журыцца… // Полымя. 1923, № 2.
Літ.: Клінцэвіч С. А. Як я расправіўся з правакатарам Гурыным // У суровыя гады падполля: Успаміны былых членаў КПЗБ. Мн., 1958; ЭГБ, т. 3.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.