Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том I » ГУРСКІ Міхась Адамавіч
[9(21).11.1890, в. Салтанава, цяпер Рэчыцкі р-н Гомельскай вобл. — пасля 1960, Мінск ?], тэатральны дзеяч, рэдактар. У 1908 скончыў Гомельскае гарадское вучылішча. У тым жа годзе пры Гомельскай гімназіі вытрымаў экзамен на званне народнага настаўніка. У 1910—13 вучыўся ў Віленскім ун-це. У 1914—18 служыў у рускай арміі. Затым настаўнічаў. Са снеж. 1922 па чэрв. 1926 дырэктар БДТ-1. У 1929—30 працаваў у Акадэміі навук БССР. Арыштаваны ДПУ БССР 23.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Паводле пастановы Калегіі ДПУ БССР ад 10.4.1931 высланы ў Мамлыж на 5 гадоў. Рэабілітаваны 19.9.1960.
Кр.: НАРБ, ІКР.
Літ.: Возвращенные имена.
[По книге: т. I, с. 284]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.