Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том I  » ГУРЛО Алесь 

ГУРЛО Алесь

[Аляксандр Кандратавіч; псеўданім і крыптанімы: Л.Эхо; А.Г.; А.Г-ло; 19(31).1.1892, мяст. Капыль Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыль Мінскай вобл. — 4.2.1938, Мінск], паэт, празаік, перакладчык, лінгвіст. Публікаваўся з 1907 (газ. «Наша ніва»). У 1909 уступіў у РСДРП; удзельнічаў у выданні рукапісных час. «Заря», «Голос низа», «Вольная думка» (1910—11, Капыль). У 1912 з дапамогай Ц.Гартнага ўладкаваўся на работу на ліцейны завод «Вулкан» у Санкт-Пецярбургу. З 1914 служыў на Балтыйскім флоце. Падчас 1-й сусветнай вайны быў паранены. Удзельнічаў у кастрычніцкім перавароце ў Пецярбургу на баку бальшавікоў; браў удзел у захопе Зімняга палаца. У 1919 цяжка паранены пад Казанню; камісаваны з войска як інвалід. У 1919—20 працаваў у Ніжнегародскім порце. З 1921 жыў у Мінску. Працаваў у Наркамаце асветы БССР. У 1922—23 у газ. «Савецкая Беларусь». У 1920-я г. ў тэрміналагічнай камісіі Інбелкульта; займаўся ў аспірантуры. У 1929—30 навуковы супрацоўнік Інстытута мовы БелАН. Браў удзел у стварэнні тэрміналагічных слоўнікаў; падрыхтаваў і выдаў слоўнік «Тэхнічная тэрміналогія» (вып. 1. Мн., 1932). Рыхтаваў слоўнік краўцоўскай мовы мяст. Капыль і краёвы слоўнік Капыльшчыны (матэрыялы загінулі падчас 2-й сусветнай вайны). Выдаў некалькі зборнікаў вершаў; перакладаў творы рускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў. Быў членам літаб’яднанняў «Маладняк» і «Пробліск». Арыштаваны ДПУ БССР 25.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Паводле пастановы Калегіі ДПУ БССР ад 10.4.1931 высланы ў Самару на 5 гадоў (умоўна). У 1934 стаў членам СП БССР. Памёр ад сухотаў. Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска. Рэабілітаваны 15.11.1957.

Тв.: Выбр. тв. Мн., 1950; Вершы. Мн., 1972; Нашы птушкі: Вершы. Мн., 1974.

Літ.: Агіевіч У. Алесь Гурло // Агіевіч У. Літаратура і жыццё. Мн., 1954; А.К.Гурло // Германовіч І. Беларускія мовазнаўцы. Мн., 1985; Хведаровіч М. Шлях паэта // Хведаровіч М. Памятныя сустрэчы. Мн., 1977; Міхнюк У. Штрыхі да аўтапартрэта, напісанага Алесем Гурло ў сталінскіх засценках // ЛіМ. 1992, 10 крас.; БП, т. 2; Возвращенные имена.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".