Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том I » ГРАХОЎСКІ Сяргей Іванавіч
[псеўданімы: М.Асіповіч; Сяргей Івановіч; С.Каршун; Парамон Паромскі; 12(24).9.1913, мяст. Нобель Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Зарэчанскі р-н Ровенскай вобл., Украіна — 11.12.2002, Мінск], паэт, празаік, перакладчык. У 1914 разам з бацькамі пераехаў у Глуск на Магілёўшчыне. Першы верш апублікаваны ў 1926. У 1931—32 працаваў карэктарам у Дзяржвыдавецтве БССР, у газ. «Чырвоная змена». У 1935 скончыў МВПІ (газетна-выдавецкае аддзяленне літаратурнага ф-та). Працаваў на Беларускім радыё, выкладчыкам літаратуры на рабфаку пры БДУ. Арыштаваны 19.10.1936. Сасланы на 10 гадоў на лесанарыхтоўкі ў Горкаўскую вобл. У 1946—49 настаўнік у Слуцкім р-не. У 1947 з Г. знята судзімасць, але 19.5.1949 ён быў паўторна арыштаваны; высланы ў Новасібірскую вобл. 19.10.1955 рэабілітаваны. З 1956 у Мінску. У 1957—73 працаваў у час. «Бярозка», «Вясёлка»; літкансультантам СП БССР. У 1973—74 адказны сакратар Камітэта па дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Член СП Беларусі з 1956. У 1958 выйшаў у свет першы зборнік вершаў «Дзень нараджэння». Інсцэніроўкі аповесці «Рудабельская рэспубліка» пастаўлены тэатрамі імя Я.Купалы і Гомельскім абласным драматычным у 1968; у 1972 створаны аднайменны кінафільм. Перакладаў на бел. мову творы А.Блока, Р.Тагора і інш. Аўтар успамінаў пра перыяд рэпрэсій (аўтабіяграфічная трылогія «Такія сінія снягі», 1988; «Зона маўчання», 1990; «З воўчым білетам», 1991). З 1974 на пенсіі.
Тв.: Выбр. тв. Т. 1—2. Мн., 1973; Выбр. тв. Т. 1—2. Мн., 1983; Выбр. тв. Т. 1—2. Мн., 1994; Споведзь. Мн., 1990.
Літ.: Гілевіч Н. Cталасць думкі, маладосць душы // Гілевіч Н. У гэта веру. Мн., 1978; Скрыган Я. Адданасць // ЛіМ. 1985, 23 верас.; БП, т. 2; ЭГБ, т. 3.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.